Амбасада ЗША: У рэжыму ў Беларусі адзінае выйсце - вызваліць усіх палітвязняў
11- 18.07.2021, 11:30
- 9,222
Дыпламаты выступілі з цвёрдай заявай.
ЗША асудзілі рэйды беларускіх уладаў супраць, прынамсі, 19 няўрадавых арганізацый, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы амбасады Злучаных Штатаў у Беларусі ў Facebook.
«Нястомная кампанія рэжыму Лукашэнкі ў крыміналізацыі незалежных меркаванняў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці з'яўляецца абуральнай і выключнай з'явай у сучаснай Еўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», - заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
У заяве амбасады гаворыцца, што «адзіны выхад з палітычнага крызісу ў Беларусі - спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў».
Нагадаем, апошняя хваля ператрусаў і арыштаў закранула карпункт амерыканскай службы «Радыё Свабода». Затрыманыя Інэса Студзінская, Алег Груздзіловіч, дакладнай інфармацыі няма аб Валянціне Жданко і Алесі Дашчынскім.