25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх весляроў знялі з Алімпіяды праз допінг

1
Расейскіх весляроў знялі з Алімпіяды праз допінг

Каманда РФ не возьме ўдзелу ў спаборніцтве ў веславанні ў парнай чацвёрцы.

Федэрацыя вяслярнага спорту Расеі (ФВСР) зняла расейскіх весляроў Мікіту Маргачова і Паўла Сорына з Алімпіяды пасля таго, як іх другая допінг-проба пацвердзіла наяўнасць мельдонію. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту.

Праз зняцце Маргачова і Сорына расейская каманда не возьме ўдзелу ў спаборніцтве ў веславанні ў парнай чацвёрцы. Арцём Косаў і Мікалай Піменаў, якія павінны былі таксама выступіць у парнай чацвёрцы, таксама не паедуць на Алімпійскія гульні.

Першапачаткова Маргачова і Сорына павінны былі замяніць Аляксандр Мацвееў і Мікіта Еськін. Аднак, як паведамляе Міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту, пасля аналізу іх трэніровак ФВСР наважыла зняць каманду з турніру.

«Трэнерская рада расейскай каманды глыбока прааналізавала вынікі трэніровак двух патэнцыйных запасных у камандзе і прыйшла да высновы, што іх узровень майстэрства не адпавядае алімпійскім стандартам», - заявілі ў ФВСР.

Аб станоўчых тэстах на мельдоній у пробах Мікіты Маргачова і Паўла Сорына стала вядома ў пачатку ліпеня. Мельдоній - гэта метабалічны сродак, які, на сцвярджэнні вытворцы, нармалізуе энэргетычны метабалізм клетак і падтрымлівае энэргетычны метабалізм сэрца. Даведзенай эфектыўнасці ў прэпарата няма. У 2016 годзе Сусветнае антыдопінгавае агенцтва ўнесла мельдоній у спіс забароненых рэчываў у спорце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках