10 траўня 2026, Нядзеля, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразм мацнеў: Лукашэнка правёў «антытэрарыстычную аперацыю» супраць... Нямеччыны

119
Маразм мацнеў: Лукашэнка правёў «антытэрарыстычную аперацыю» супраць... Нямеччыны
ФОТА: ТАСС

Звар'яцелы Таракан сабраўся выставіць прэтэнзіі Ангеле Мэркель.

Лукашэнка заявіў аб тым, што беларускія спецслужбы правялі «маштабную антытэрарыстычную аперацыю», паведамляе БелТА.

«Сёння заканчвалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб'ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам», - заявіў Лукашэнка падчас уручэння чарговых дзяржузнагарод.

З яго слоў, праз гэта ўрачыстая цырымонія пачалася са спазненнем, бо яму давялося затрымацца.

«Пасля сённяшняга заканчэння мерапрыемстваў па лініі контрвыведкі мы ўжо не нейкаму Хайка Маасу, міністру замежных спраў Нямеччыны, выставім прэтэнзіі, але да самой канцлеркі і сяму-таму з кіраўніцтва Нямеччыны. Пра гэта пазней», - заявіў Лукашэнка.

Чакаем падрабязнасцяў...

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках