19 красавiка 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейцы пачалі рэзка скупляць электрамабілі

12
Еўрапейцы пачалі рэзка скупляць электрамабілі

Эпоха бензінавых і дызельных аўто сыходзіць.

Доля продажаў электрамабіляў у Еўропе павялічылася ўдвая ў другім квартале сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, гаворыцца ў справаздачы асацыяцыі еўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA).

З сакавіка да чэрвеня акумулятарныя электракары (BEV) склалі 7,5 працэнта ад усіх новых аўтамабіляў, прададзеных у Еўропе. У другім квартале летась гэты паказчык быў 3,5 працэнта. Доля продажаў усіх тыпаў электрамабіляў, уключаючы акумулятарныя, гібрыдныя і гібрыдныя з падсілкаваннем ад электрасеткі, да канца чэрвеня дасягнула 35,2 працэнта.

Рэалізацыя BEV за квартал узляцела на 231,6 працэнта, было прададзена больш за 210 тысяч такіх электрамабіляў. Асабліва высокі попыт быў зафіксаваны ў Гішпаніі (плюс 372 адсотка) і ў Нямеччыне (357 працэнтаў). Еўрапейцы пачалі рэзка скупляць і гібрыды. Іх продажу падскочылі на 255,8 працэнта (да 235,7 тысячы).

У ACEA таксама адзначылі, што попыт на дызельныя і бензінавыя аўтамабілі ў Еўропе падае. Калі ў другім квартале мінулага года доля бензінавых аўтамабіляў на рынку ЕЗ была 51,9 адсотка, а дызельных 29,4 працэнта, то ў другім квартале гэтага года - 41,8 і 20,4 адсотка адпаведна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках