10 траўня 2026, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханс-Хенінг Шродэр: Лукашэнка ў адчаі, інакш не нёс бы такую лухту

22
Ханс-Хенінг Шродэр: Лукашэнка ў адчаі, інакш не нёс бы такую лухту

У рэжыму няма іншых варыянтаў, як адказаць на санкцыі.

Наконт правядзення "маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі" беларускімі спецслужбамі Лукашэнка заявіў у пятніцу, 2 ліпеня. На гэты раз, паводле ягоных словаў, пагроза Менску зыходзіла ад Нямеччыны. Урад ФРГ ад афіцыйных заяваў устрымаўся. DW спытала ў заходніх экспертаў, каму сапраўды было адрасаванае пасланне Лукашэнкі і што думаюць пра гэта на Захадзе. Яны перш за ўсё нагадалі, што гэта не першае выказванне Лукашэнкі падобнага кшталту.

"За апошні год Лукашэнка не раз звяртаў на сябе ўвагу за кошт бессаромнай хлусні. Гісторыя з аўдыязапісам пасля замаху на Навальнага, што гэта нібыта арганізавалі нямецкія і ангельскія спецслужбы. Ці версія пра путч і спробу замаху на яго, якую Лукашэнка распаўсюджваў. Тое, што мы чуем цяпер, гэта прадаўжэнне тых гісторый", – мяркуе Ханс-Хенінг Шродэр (Hans-Henning Schröder), былы эксперт датычна Расеі ў берлінскім Фондзе "Навука і палітыка" (SWP).

Гэта звыклая тактыка Лукашэнкі – падчас эскалацыі канфлікту з Захадам або з Расеяй вылучаць абвінавачванні, калі іншых аргументаў няма, паказвае Рыгор Ніжнік, эксперт Фінскага інстытута міжнародных стасункаў (FIIA). "У рэжыму няма іншых варыянтаў, як адказаць на санкцыі, акрамя як абвінаваціць Захад у спробе скідання рэжыму", – заявіў ён у інтэрв'ю DW.

Апытаныя DW эксперты заяўляюць, што ў Нямеччыне і Еўропе не ўспрымаюць заяву Лукашэнкі ўсур'ёз. "Ён небяспечны для ўласных грамадзянаў. Але ён, відавочна, у роспачы, інакш не нёс бы такую лухту", – паказвае Ханс-Хенінг Шродэр.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках