Баскаў: Сёння мы ўбачылі каманду такой, якой заўсёды хацелі бачыць
32- 29.08.2021, 21:35
- 40,968
Кіраўнік ФХБ падзякаваў беларускім хакеістам за непатраплянне на Алімпіяду ў Пекіне.
Кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў, які мае дачыненне да забойства актывіста Рамана Бандарэнка, ацаніў гульню каманды Беларусі ў заключным матчы Алімпійскай кваліфікацыі. Каманда Крэйга Вудкрафта саступіла Славакіі (1:2), паведамляе «Трыбуна».
Для выхаду на Алімпіяду камандзе Беларусі патрэбная была перамога ў асноўны час.
- Сёння мы ўбачылі каманду такой, якой заўсёды хацелі бачыць: яркай, напорыстай, якае не здаецца. Хлопцы паказалі самаадданую гульню, праявілі характар і змагаліся да канца. Яны біліся за сваіх партнёраў, за каманду, за краіну. Я дзякую кожнаму з іх, за тое, што прымусілі нас паверыць у сваю гульню і ў тое, што ў беларускага хакея ёсць будучыня. Падтрымаем хлопцаў! Яны імкнуліся і аддалі ўсе сілы на лёдзе, - сказаў Баскаў.
Адзначым, беларуская каманда не можа трапіць на Алімпійскія гульні ўжо 12 гадоў.