28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іракская авіякампанія скасавала яшчэ адзін рэйс у Менск

2
Іракская авіякампанія скасавала яшчэ адзін рэйс у Менск
ФОТА: JETPHOTOS.COM

Рэйс павінен быў прыляцець у Менск 6 жніўня.

Яшчэ адна іракская авіякампанія пачала скасоўваць палёты ў Менск. Рэйс Fly Baghdad пад нумарам IF623 з Багдаду, які павінен быў прыляцець у Менск 6 жніўня а 11:25 паводле беларускага часу, скасаваны, паведамляе электроннае табло Нацыянальнага аэрапорта «Менск».

Сёння іншая іракская авіякампанія Iraqi Airways скасавала рэйс з Басры. Пры гэтым самалёт Fly Baghdad сёння ўсё ж даляцеў да Беларусі.

Раней паведамлялася, што рэйсы з Ірака ў Менск могуць быць скасаваныя на найбліжэйшыя дзесяць дзён. Пра гэта распавёў амбасадар Еўразвяза ў Іраку Марцін Хут.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках