26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры-патрыёты ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Мінадукацыі

2
Хакеры-патрыёты ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Мінадукацыі

На ім быў змешчаны ліст.

Хакеры ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі Беларусі - giac.by. Пра гэта ўвечары 1 кастрычніка паведамілі чытачы Zerkalo.io.

Хакеры называюць сябе "Аб'яднаным штабам Супраціву". Яны змясцілі на старонках сайту інфармацыйны ліст, у якім паведамілі, што на іхнюю думку, Міністэрства адукацыі не выконвае свае задачы і з'яўляецца «антынародным інструментам, закліканым увекавечыць уладу сям'і Лукашэнкі на стагоддзі». Хакеры заклікаюць задумацца, чаму падручнікі і методыкі рыхтуюць з моладзі «новых „ябацек“ і палахліўцаў, рабоў кіроўнага рэжыму з цалкам вымкнутым крытычным мысленнем».

У канцы ліста напісана: «Чакайце далейшых паведамленняў. Фідэль».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках