Пэнтагон: Хаўруснікі маюць дапамагчы Украіне аднавіць інтэграваную сістэму СПА і СРА
11- 12.10.2022, 21:05
- 6,914
Краіны-хаўрусніцы маюць даць Украіне розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Краіны-хаўрусніцы маюць даць Украіне розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, каб яна магла абараніць сваю паветраную прастору ад нападаў з боку расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марка Мілі на брыфінгу.
«Тое, што трэба зрабіць усім розным краінам, якія былі на сённяшняй канферэнцыі (Рамштайн – рэдакцыя), – гэта далучыцца і дапамагчы ім (Украіне – рэдакцыя) аднавіць і падтрымліваць інтэграваную сістэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны», – сказаў ён.
Згодна з планам, прапанаваным Штатамі, некалькі краін, у тым ліку Ізраіль і Нямеччына, маюць перадаць Украіне сістэмы СПА.
Паводле слоў Мілі, задача будзе ў тым, каб выкарыстоўваць адначасова розныя сістэмы СПА.
Ён мяркуе, што рэалізацыя гэтай стратэгіі будзе дастаткова складаная з тэхнічнага пункту гледжання, але ўсё ж дасягальная.