Сенсацыя на чэмпіянаце свету па хакеі: Латвія перамагла ЗША
1- 23.05.2026, 18:20
Матч адбыўся ў Цюрыху.
На чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Швейцарыі, блізіцца да завяршэння групавы этап. У падгрупе A зборная ЗША ў суботу нечакана уступіла зборнай Латвіі ў матчы, які адбыўся ў Цюрыху.
Лік у першым перыядзе адкрыў латвійскі хакеіст Харальдс Эгле. У другім амерыканцы адыграліся дзякуючы шайбе Мэцью Ткачака, аднак у трэцім прапусцілі яшчэ тройчы — адзначыліся Дэніс Смірноўс і двойчы Сандыс Вілманіс. Пры ліку 2:3 зборная ЗША зняла брамніка і выпусціла шостага палявога гульца, але замест выратавання атрымала шайбу ў пустыя вароты — 2:4.
Што цікава, яшчэ ў пятніцу зборная Латвіі пацярпела разгромнае паражэнне, уступіўшы Фінляндыі з лікам 1:7.
З групы A ў плэй-оф выходзяць Швейцарыя, Фінляндыя, Аўстрыя і Латвія. Зборная ЗША пакуль застаецца па-за першай чацвёркай, аднак у паўночнаамерыканцаў наперадзе яшчэ два матчы — супраць Венгрыі і Аўстрыі.
У групе B на дадзены момант у нокаўт-раунд праходзяць Канада, Славакія, Чэхія і Швецыя.