Лукашэнка нафантазіяваў запыт ад СБУ
33- 21.10.2022, 19:54
- 34,460
У СБУ заявы дыктатара назвалі «лухтой і фантазіямі».
Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што Служба бяспекі Украіны нібыта «запытала сустрэчу з беларускімі калегамі». Ягоная заява не адпавядае рэчаіснасці.
Пра гэта ў каментары a target="_blank" href=https://www.rbc.ua/ukr/news/lukashenko-nafantazuvav-zapit-vid-sbu-1666370580.html>РБК-Украіна паведаміў спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка.
«СБУ не каментуе глупства і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі», – падкрэсліў ён.
Адзначым, паводле словаў Лукашэнкі, запыт ад СБУ нібыта паступіў на днях.
«Павінен прыадкрыць таямніцу, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла пра сустрэчу нашых спецыялістаў. Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», – заявіў ён журналістам.