23 жнiўня 2026, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іванаўскім раёне лекар зрабіў з медсястры яшчэ і апальшчыка, каб у яе быў вышэйшы заробак

9
У Іванаўскім раёне лекар зрабіў з медсястры яшчэ і апальшчыка, каб у яе быў вышэйшы заробак

У выніку патрапіў пад суд.

У Іванаве абвясцілі прысуд загадчыку Псышчаўскай амбулаторыі, які абвінавачваўся ў службовай падробцы, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Паводле версіі абвінавачання, мужчына запісаў на падпарадкаваную медсястру яшчэ і стаўку апльшчыка. Паводле дакументаў, у 2019—2022 гады яна займалася пытаннямі ацяплення, хаця нараўду яна гэтыя працы не выконвала, але заробак апальшчыка атрымлівала. У прэс-рэлізе Вярхоўнага суда паведамляецца, што на службовае злачынства медык пайшоў "з іншай асабістай зацікаўленасці", гэта значыць ніякіх грошай ці матэрыяльных каштоўнасцяў ён за тое, што медсястра атрымлівала лішні заробак, не атрымаў.

Суд прызнаў лекара вінаватым ва ўнясенні службовай асобай загадзя фальшывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы і прысудзіў да папраўчых працаў тэрмінам на паўтара гады з утрыманнем на асноўным месцы працы штомесяц 15% заробку.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках