Сунак дамовіўся з Шольцам працягваць санкцыйны ціск на Расею
- 27.10.2022, 21:01
- 3,450
Прэм'ер Брытаніі ды канцлер Нямеччыны правялі перамовы.
Вялікая Брытанія і Нямеччына пацвердзілі далейшы санкцыйны ціск на Расейскую Федэрацыю і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра Брытаніі Рышы Сунака.
"З задавальненнем пагутарыў з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам сёння ўдзень", - гаворыцца ў паведамленні.
Сунак заявіў, што з нецярплівасцю чакаю шчыльнага супрацоўніцтва з ім, як гэта рабілі на ўзроўні міністраў фінансаў. Гэта мае забяспечыць далейшы ціск на Пуціна, падтрымліваць Украіну і абараніць энэргетычную бяспеку Брытаніі ды Нямеччыны ў будучыні.
Нагадаем, што 25 кастрычніка новым прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі афіцыйна стаў Рышы Сунак.