19 траўня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знікнуць сэканд-хэнды?

32
У Беларусі знікнуць сэканд-хэнды?

Лукашэнка хоча, каб замест адзення сэканд-хэнд беларусы куплялі прадукцыю «Беллегпрама».

Лукашэнка 27 кастрычніка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Беллегпрам" Таццяну Лугіну і пракаментаваў сітуацыю з гандлем брэндавымі і падтрыманымі рэчамі, піша БелТА.

На думку Лукашэнкі, крызіс - спрыяльны час для развіцця беларускай лёгкай прамысловасці. Нягледзячы на цяжкасці, у галіны ёсць усе шанцы забяспечваць таварамі не толькі айчынны рынак, але яшчэ і пастаўляць тавары ў Расtю.

Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што беларускі ўнутраны рынак у свой час аддалі «незразумела каму».

- Сюды вазілі ад рыззя - сэканд-хэнд да брэндаў. І ў нас ці анучы куплялі, ці брэнды. А там, дзе павінны працаваць прадпрыемствы краіны, іх больш за 2 тысячы прадпрыемстваў лёгпрамв, там у нас была дзірка, - мяркуе ён.

У сувязі з гэтым ён папрасіў Таццяну Лугін расказаць аб праблемах у галіне, каб развязаць іх цяпер. А ўсе рэсурсы для вытворчасці тавараў лёгкай прамысловасці ў Беларусі ўжо ёсць, мяркуе Лукашэнка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках