19 красавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбагацейшыя расейцы з пачатку года страцілі амаль $100 мільярдаў

8
Найбагацейшыя расейцы з пачатку года страцілі амаль $100 мільярдаў

Больш як траціна страт прыпала на апошні месяц.

Агульнае багацце найбагацейшых расейцаў з пачатку 2022 года паменшылася на 94 мільярды даляраў. Такія звесткі падаюць расейскія СМІ, якія вывучылі змены ў рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index, што сочыць за багаццем 500 найбагацейшых людзей свету. Месяц таму гэтыя страты ацэньваліся толькі на 54 мільярды, піша «Медуза».

Больш за ўсіх у абсалютных лічбах страцілі Аляксей Мардашоў (страціў 9,8 мільярда; цяпер багацце ацэньваецца на 19,1 мільярда), Генадзій Цімчанка (мінус 9,7 мільярда; цяпер — 12,8 мільярда) і Уладзімір Лісін (мінус 9,1 мільярда) цяпер - 18,9 мільярда). Прапарцыйна лідэрам стратах стаўся Віктар Вексельберг — ягонае багацце зменшылася больш чым на 60% да 11,2 мільярда.

Раман Абрамовіч, якога часта згадваюць як пасярэдніка ў перамовах паміж Расеяй і Украінай, страціў амаль палову багацця — яно зменшылася на 8,3 мільярда даляраў і цяпер ацэньваецца на 9,7 мільярда.

На гэты момант у рэйтынг Bloomberg Billionaires Index уваходзяць 27 расейцаў.

Пасля ўварвання Расеі ва Украіну шмат якія буйныя бізнэсоўцы, якія, на думку Захаду, маюць сувязі з Крамлём, патрапілі пад санкцыі. Іхнія актывы ў ЗША, Вялікай Брытаніі ды Еўразвязе былі замарожаныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках