24 красавiка 2024, Серада, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пайшлі наперад на Луганшчыне

УСУ пайшлі наперад на Луганшчыне

Вызваленыя шэсць населеных пунктаў.

Кіраўнік Луганскай АУ Украіны Сяргей Гайдай удакладніў свае словы аб пачатку дэакупацыі Луганскай вобласці і заявіў, што ўкраінскія абаронцы вызвалілі ад расейскага войска ўжо шэсць населеных пунктаў рэгіёну. Аб гэтым ён паведаміў у Telegram.

Гайдай пакуль не ўдакладніў, над якімі менавіта населенымі пунктамі УСУ вярнулі кантроль з прычыны бяспекі, аднак зазначыў, што некаторыя ўкраінскія вайскоўцы ўжо выклалі фота адтуль.

«Я буду вытрымліваць паўзу да афіцыйнай інфармацыі Генштаба. Магу толькі сказаць, што на сённяшні дзень гэта шэсць населеных пунктаў», - адзначыў кіраўнік АВА.

Ён яшчэ раз заклікаў жыхароў часова акупаваных тэрыторый Луганскай вобласці пераязджаць далей ад лініі фронту або знаходзіцца недалёка ад схованак, каб не пацярпець падчас баявых дзеянняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках