25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як указ Байдэна стукне па эканоміцы рэжыму Лукашэнкі

20
Як указ Байдэна стукне па эканоміцы рэжыму Лукашэнкі
ДЖО БАЙДЭН

Рэальнасць для беларускіх уладаў не вельмі радасная.

Інакш Нацбанк не засакрэчваў бы звесткі пра структуру золатавалютных рэзерваў. Ці як адаб'ецца забарона абмену рэзервовых актываў, падпісаная Байдэнам, на беларускай эканоміцы?

Джо Байдэн падпісаў указ аб забароне абмену SDR для Беларусі і Расеі.

SDR (special drawing rights - спецыяльныя правы запазычання) - гэта рэзервовы актыў, які папаўняюць ўнёскі краін-чальцоў МВФ. Бан на аперацыі з SDR будзе дзейнічаць пяць гадоў ці да моманту, калі Беларусь і Расея перастануць "ажыццяўляць дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

Са звестак на 1 ліпеня, у ЗВР Беларусі SDR складалі эквівалент 1,37 млрд даляраў.

- SDR у нас запісаныя як частка золатавалютных рэзерваў, але напраўду мы і так іх не маглі абмяняць на жывыя грошы, - тлумачыць у інтэрв'ю «Філіну» старшы навуковы супрацоўнік BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі. - Але раней захоўвалася хаця б нейкая імавернасць, што іх можна абмяняць, таму іх Нацбанк смела запісваў як частку нашых золатавалютных рэзерваў. Цяпер такой імавернасці няма.

Праўда, я не ўпэўнены, што гэта спыніць наш Нацбанк ад таго, каб запісваць іх як частку ЗВР. У нас засакрэцілі інфармацыю пра структуру золатавалютных рэзерваў. Пры гэтым трэба разумець, што часткі рэзерваў, якія зараз запісаны, і так няма. Таму што краіны ЕЗ замарозілі тыя ЗВР Беларусі, якія ляжалі ў іх.

Праўда, наш Нацбанк ніколі не паведамляў канкрэтыку аб геаграфічным размяшчэнні нашых золатавалютных рэзерваў, і краіны Еўрапейскага звязу ўсё яшчэ не падлічылі, колькі яны тамака замарозілі.

Плюс да гэтага частка ЗВР Беларусі знаходзіцца ў золаце. Гэта азначае, што гэта таксама не супер-ліквідная частка: золата наўпрост на рынак не выкінеш.

Таму ўзнікае вялікае пытанне, колькі ў нас напраўду наогул ёсць ЗВР, якімі мы можам карыстацца для стабілізацыі курса. Гэтая лічба можа быць любой - ад аднаго мільярда да трох. Калі яна бліжэй да аднаго мільярда, гэта мала. Калі бліжэй да трох, то гэта хаця б нешта.

Цяпер нам не трэба выкарыстоўваць ЗВР для стабілізацыі абменнага курсу, таму што за нас гэта фактычна робіць Расея. Але я спадзяюся, што ў Нацбанку не мяркуюць, што Беларусь скончыць сваё існаванне праз год ці два, таму праблемы на будучыню ёсць. То бок, гэта змяншае наш стабілізацыйны партфель.

Не кажучы ўжо пра тое, што мы наогул часам выкарыстоўваем ЗВР для выплат замежных абавязкаў. Цяпер зноў жа ў нас добрае становішча, таму што нам не трэба расплачвацца з Расеяй за замежныя пазыкі, яны пагадзіліся пакуль адтэрмінаваць выплаты.

Тут і цяпер усё быццам бы нармальна. Але ў нас з падушкай бяспекі ўсё дрэнна. Калі Расея скажа: давайце працягвайце выплачваць і перастане рабіць такія жорсткія меры для кантралявання свайго абменнага курсу, нам будзе вельмі цяжка.

Перспектывы не радасныя, і, хутчэй за ўсё, рэальнасць таксама не вельмі радасная, таму што інакш Нацбанк не засакрэчваў бы звесткі пра структурк ЗВР. Таму што, калі ў вас усё добра, ніхто не хавае сваю сітуацыю. Значыць, трэнд пачаў ісці ў нядобры бок.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках