УСУ злавілі акупантаў, пераапранутых у цывільнае
17- 12.11.2022, 21:44
- 32,002
Украінскія абаронцы зачышчаюць сваю зямлю ад расейскіх жаўнераў.
На адной з вызваленых тэрыторый украінскія абаронцы злавілі некалькі акупантаў. Яны былі пераапрануты ў цывільнае адзенне і пагражалі мірным жыхарам, піша «24 канал».
Акупанты не валодалі ўкраінскай мовай і тэрарызавалі мясцовае насельніцтва. Пры ператрусе ў іх былі знойдзеныя расейскія пашпарты, яны выявіліся варожымі вайскоўцамі. Акупантам завязалі вочы, звязалі рукі і адправілі ў палон.
Асцярожна! Нецэнзурная лексіка.