Брытанія адправіла больш за 195 тысяч камплектаў зімовай формы для УСУ
12- 5.11.2022, 20:27
- 11,552
Гэта больш за 40 рэчаў на аднаго ваяку.
Вялікая Брытанія адправіла ўкраінскім абаронцам больш за 195 тысяч камплектаў зімовай формы - гэта больш за 40 рэчаў на аднаго ваяку.
Дапамога прыбудзе ва Украіну з ваярамі Сіл абароны, якія праходзілі вайсковую падрыхтоўку на базах Вялікай Брытаніі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні брытанскага Міністэрства абароны.
Акрамя зімовага рыштунку ўкраінскія байцы атрымаюць камплекты для першай медычнай дапамогі ды элементы аховы.