18 траўня 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Менску ездзіць незвычайнае таксі

6
Па Менску ездзіць незвычайнае таксі

Аўтамабільны рынак зазнае не самы просты час.

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя паведаміла, што ў верасні продаж новых легкавікоў у Беларусі абрынуўся ў дзесяць разоў — людзі купілі ў дылераў толькі 374 самаходы. У кастрычніку сітуацыя была лепшая, але не прынцыпова. І тут "Онлайнер" атрымаў відэа з ВАЗ-2101 каля McDonald's на плошчы Бангалор: легкавік мае на бартах сымболіку "Яндэкс Go". Гэта што ж, у таксі будзем ездзіць на "Жыгулях"?

- Вось такі цуд убачылі каля McDonald’s у Менску. Цікава, жартаўнікі або таксі ўжо і такое ездзіць? - задае пытанне аўтар відэа.

Спадзяемся, што гэта ўсё ж жарт. Не тое, што ёсць нейкая прадузятасць да легендарнай мадэлі ВАЗ, але сучасныя аўтамабілі ўсё ж далёка адышлі ў плане камфорту і бяспекі. І раз ужо на тое пайшло, у менскім таксі больш звыкла бачыць Lada Vesta.

У "Яндэкс Go" журналістам пацвердзілі, што аўтамабіль "Жыгулі" на відэа да сэрвісу не мае дачынення. У пблічным доступе ёсць падрабязная класіфікацыя: якія аўтамабілі пасуюць для кожнага з дзейных тарыфаў. Марка Lada прысутная ў "Эканоме": El Lada, Kalina, Priora, Granta, Largus, Vesta і XRAY. Асобна адзначана, што аўтамабілі Lada іншых мадэляў да сэрвісу не дапускаюцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках