15 траўня 2024, Серада, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск заклікаў галасаваць за рэспубліканцаў на выбарах у Кангрэс

88
Ілан Маск заклікаў галасаваць за рэспубліканцаў на выбарах у Кангрэс
ІЛАН МАСК

Прамежкавыя выбары ў Кангрэс адбудуцца 8 лістапада.

Амерыканскі бізнэсмэн і новы ўладальнік Twitter Ілан Маск на сваёй старонцы ў сацсетцы заклікаў падтрымаць рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША 8 лістапада.

"Выбарнікам, якія думаюць незалежна: падзел улады стрымлівае крайнасці абедзвюх партый, таму я рэкамендую галасаваць за рэспубліканскі Кангрэс, беручы да ўвагі, што пасада прэзідэнта за дэмакратам", – твітнуў Маск.

Бізнэсмэн таксама сцвярджаў, што адказнасць за змену ўлады нясуць менавіта такія "незаангажаваныя" выбарнікі.

"Перакананыя дэмакраты або рэспубліканцы ніколі не галасуюць за іншы бок, таму незалежныя выбарнікі – гэта тыя, хто на самай справе вызначае, хто галоўны!" – дадаў ён.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках