20 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўторак у Беларусі чакаецца да +10 градусаў

У аўторак у Беларусі чакаецца да +10 градусаў

Будзе воблачна з праясненнямі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 8 лістапада: раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём па паўночнай палове – з мокрым снегам. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе 3–8 градусаў вышэй за нуль, днём па поўдні – да 10 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках