19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай ветакадэміі выратавалі хворага хатняга вожыка

11
У Віцебскай ветакадэміі выратавалі хворага хатняга вожыка

Яго спецыяльна везлі сюды з Менска.

На кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ) зрабілі аперацыю захварэламу дэкаратыўнаму хатняму вожыку. Гаспадыня спецыяльна прывезла ўлюбёнца з Менска: у сталіцы яму дапамагчы не змаглі, піша абласная газета "Віцебскія весці".

Як паведамляе выданне, вожыка прывезлі з Менска з дыягназам "новаўтварэнне ў ротавай паражніне". Паводле словаў гаспадыні, яна звярталася ў многія сталічныя ветклінікі, але там дапамагчы не змаглі: не было газавага наркозу для такога віду жывёлаў. Давялося прасіць дапамогі ў віцебскіх адмыслоўцаў.

Аперацыю правёў кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт Уладзімір Журба, анэстэзію калючаму пацыенту зрабіў асістэнт кафедры Антон Каваленка.

Гаспадыня вожыка падзякавала ветлекарам і паведаміла, што гадаванец адчувае сябе добра.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках