Як «народныя “Байрактары”» знішчаюць расейскую бронятэхніку на фронце
3- 7.11.2022, 21:37
- 13,270
Відэа.
Турэцкія ўдарныя беспілотнікі «Байрактар», на якія летам сабралі грошы ўкраінцы, ужо знішчаюць расейскую бронятэхніку на фронце.
Адпаведнае відэа апублікаваў Дабрачынны фонд Сяргея Прытулы.
«“Трасця”, “Кавенька” і “Халепа” б'юць ворага ажно трэскі ляцяць! Але Байрактар гэта толькі машына. А галоўны тут – украінскі ваяр, які кіруе ім і накіроўвае», – гаворыцца ў паведамленні.
На відэа паказаныя некалькі эпізодаў траплянняў «Байрактараў» па расейскіх танках.