29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба: Пасля вайны ва Украіны будзе самае магутнае войска ў Еўропе

5
Кулеба: Пасля вайны ва Украіны будзе самае магутнае войска ў Еўропе

Будучыня еўраатлантычнай бяспекі вырашаецца зараз на полі бою ва Украіне.

Пасля перамогі ў развязанай Расеяй вайне ва Украіны будуць самыя магутныя ўзброеныя сілы ў Еўропе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

- Будучыня еўраатлантычнай бяспекі вырашаецца зараз на полі бою ва Украіне. Пасля вайны ў нашай дзяржавы будзе адно з самых магутных войск свету, самае моцнае войска Еўропы, калі ўлічваць баявы досвед і маральна-псіхалагічны стан, вайсковае абсталяванне. З боку NATO было б неразумна не ўзяць у склад такога магутнага кантрыбутара бяспекі, - адзначыў Кулеба.

З ягоных слоў, у шырокім сэнсе ўсходняя мяжа Украіны ўжо з'яўляецца ўсходняй мяжой еўраатлантычнай прасторы.

- Сяброўства ў NATO стане толькі юрыдычным прызнаннем гэтага факту. І гэта адбудзецца, я не сумняваюся, - падкрэсліў кіраўнік МЗС Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках