Беларусы - аб сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам: Накрыць бы іх HіMARS
21- 16.12.2022, 21:50
- 26,454
Усе ўмовы дыктатараў можна смела памножыць на нуль.
Сёння стала вядома, што 19 снежня ў Менск прыляціць Пуцін. Адметна, што візіт расейскага дыктатара стане першым за апошнія тры гады. Пуцін ніводнага разу не быў у Беларусі пасля пачатку пратэстаў 2020 года.
Чытачы сайта Charter97.org востра адрэагавалі на навіну аб прыездзе Пуціна. Падаём іхнія каментары:
- Пільна патрэбныя HіMARS, "Байрактары" і беспілотнікі. У Беларусь ляціць тэрарыст-захопнік.
- Усе ўмовы, падпісаныя нелегітымным, можна смела памножыць на нуль.
- У 2020-м годзе войска не стала на бок народа, дык у 2023-м пойдзе паміраць ва Украіну.
- Відаць прыпякае ў Крамлі. Пуцін ляціць да Лукашэнкі - гэта нешта новае. Апошнія гады толькі Лука бегаў да свайго "брата".
- Накрыць бы гэтую сустрэчу HіMARS, каб абодвух поруч пакласці ў магіле.
- Дублёра арандавалі з «Мэрсэдэса», які па Крымскім мосце ехаў. Сам Пуцін не зможа свой бункер захапіць у самалёт, а з бункера ён ні нагой.