NYT: Пуцін прызнаў, што ўкраінцы выявіліся мацнейшымі, чым яму казалі
29- 17.12.2022, 21:58
- 18,634
Людзі, якія ведаюць расейскага дыктатара, кажуць, што ён ахвочы ахвяраваць незлічонымі жыццямі.
Расейскі кіраўнік Пуцін ахвочы згадзіцца са стратай 300 тысяч сваіх жаўнераў, толькі каб дамагчыся задуманых планаў што да Украіны, піша The New York Times (пераклад - «Уніян») са спасылкай на аднаго з чальцоў NATO.
Перад уварваннем высокапастаўленыя асобы РФ сцвярджалі ў гутарцы з дырэктарам СІА Бёрнсам, што расейскае войска «дастаткова моцная», каб управіцца з Украінай.
Ужо праз некалькі дзён пасля ўварвання Пуцін прызнаўся прэм'еру Ізраілю Нафталі Бэнэту, што ўкраінцы выявіліся мацнейшымі, чым яму казалі.
Людзі, што знаюць Пуціна, кажуць, што ён ахвочы ахвяраваць незлічонымі жыццямі і скарбамі гэтулькі, колькі запатрабуецца, і падчас рэдкай асабовай сустрэчы з амэрыканцамі ў мінулым месяцы расейцы жадалі данесці да прэзідэнта Байдэна катэгарычнае пасланне: Колькі б расейскіх жаўнераў ні было забіта або паранена на полі бою, Расея не здасца, гаворыцца ў матэрыяле.