21 траўня 2026, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску папярэдзілі аб вымушаных спыненнях руху тралейбусаў

9
У Менску папярэдзілі аб вымушаных спыненнях руху тралейбусаў

Прычына - надвор'е і соль.

У Менску спыняюцца тралейбусы. Прычына - надвор'е і соль. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Менскага гарвыканкама.

У сувязі са зменай тэмпературы паветра з адмоўнай на дадатную, а таксама туману на асобных адцінках дарог адбываецца загаранне элементаў кантактнай сеткі. Праз гэта вымыкаецца напружанне на цягавых падстанцыях і адбываецца спыненне руху тралейбусаў.

«Гэтая акалічнасць абумоўленая ссяданнем солі на кантактнай сетцы, што ва ўзаемадзеянні з вадой (ападкамі) прычыняецца да хімічнай рэакцыі. Асноўныя месцы - цэнтральныя магістралі: праспект Дзяржынскага, вуліцы Пушкіна, Прытыцкага, Маскоўская, Чкалава ды іншыя», - расказалі ў адміністрацыі.

Брыгады ДП "Мінсктранс" пільна накіроўваюцца да месцаў здарэння і імкнуцца максімальна хутка зліквідаваць наступствы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках