21 траўня 2026, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пасольства Фінляндыі закідалі кувалдамі

28
У Расеі пасольства Фінляндыі закідалі кувалдамі

Даўней заснавальнік ПВК "Вагнер" Прыгожын адправіў Еўрапарламенту кувалду ў футарале для скрыпкі.

У Маскве людзі ў масках закідалі амбасаду Фінляндыі кувалдамі.

На запісе відаць, як некалькі чалавек у масках падбягаюць да агароджы пасольства і перакідваюць праз яго кувалды, пасля чаго разбягаюцца. Пры гэтым не відаць, ці ўмешваліся ў сітуацыю супрацоўнікі паліцыі, якія ахоўваюць пасольства.

Хто ладзіў і ўдзельнічаў у акцыі, невядома.

У выніку інцыдэнту ў дыпламатычнай місіі ніхто не пацярпеў, матэрыяльнай шкоды не было.

"У гэты момант Міністэрства замежных спраў Фінляндыі разглядае захады ў сувязі з хуліганскімі дзеяннямі", – заявілі ў амбасадзе.

Даўней заснавальнік прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" Яўгеній Прыгожын адправіў Еўрапарламенту кувалду ў футарале для скрыпкі. На кувалдзе выгравіраваны лагатып "Вагнера", а на дзяржальне надрукаваныя сляды чырвонай фарбы.

Адпраўка кувалды - гэта «адказ» Яўгенія Прыгожына на намер Еўрапарламента прызнаць ПВК Вагнера тэрарыстычнай арганізацыяй. Менавіта кувалдай быў забіты былы зняволены Яўгеній Нужын, які быў завербаваны ПВК для ўдзелу ў вайне ва Украіне і здаўся ў палон, а пасля - вернуты назад у Расею. Відэа з ягоным пакараннем з'явілася даўней у звязаным з ПВК Вагнера тэлеграм-канале.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках