УСУ зліквідавалі гоншчыка з Пермскага краю
3- 22.12.2022, 21:39
- 11,474
Акупант быў кулямётчыкам.
Пераможца гонак на спартовых аўтамабілях быў зліквідаваны ва Украіне, паведамілі ў адміністрацыі Беразнікоўскай гарадской акругі.
22 снежня ў Беразніках адбылося развітанне з 44-гадовым Нікалаем Рудаковым, які загінуў ва Украіне. Акупант нарадзіўся ў паселішчы Арле Усольскага раёна. Скончыў Арлінскую школу, у гэтыя ж гады вучыўся ў музычнай школе. У пачатковых класах зацікавіўся аўтасправай і пачаў удзельнічаць у гонках. Ён удзельнічаў у шматлікіх спаборніцтвах і часта здабываў узнагароды.
У сярэдзіне 1990-х гадоў служыў у войску. На вайне ва Украіне быў кулямётчыкам стралковай роты вайсковай часціны 65384. Акупанта зліквідавалі 13 лістапада.