20 траўня 2026, Серада, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі адкрылі новы сітуацыйны цэнтр, які сочыць за мяжой з Беларуссю

4
Украінскія памежнікі адкрылі новы сітуацыйны цэнтр, які сочыць за мяжой з Беларуссю

Праз цэнтр ажыццяўляецца збор інфармацыі аб становішчы ў тым або іншым кірунку.

Сёння, 23 снежня, памежнікі адкрылі новы сітуацыйны цэнтр, які сочыць за мяжой з Польшчай і Беларуссю.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба МУС Украіны.

На ўпарадкаванне цэнтра было выдаткавана блізу 2 мільёны грыўняў. Дзялянка адказнасці памежнага аддзела складае блізу 450 кіламэтраў мяжы з Польшчай і Беларуссю. Беспасярэдне праз Сітуацыйны цэнтр ажыццяўляецца збор інфармацыі аб становішчы ў тым або іншым кірунку.

Цэнтр абсталяваны сучаснымі сродкамі кампутарнай і спецыяльнай тэхнікі, якая дазваляе прымаць і апрацоўваць інфармацыю, што паступае з розных крыніц. Тут усталяваная новая відэасістэма, з дапамогай якой персанал цэнтра можа весці дыстанцыйны онлайн-маніторынг выяў з камер, размешчаных на лініі мяжы, у пунктах кантролю і памежных падраздзяленнях.

Так, на ўкраінска-беларускім адцінку ўсталяваныя камеры відэаназірання, у тым ліку цеплавізійныя, якія даюць магчымасць назіраць за лініяй мяжы ў цёмны час дня і выяўляць разнастайныя аб'екты на далёкіх адлегласцях.

"Дзякуючы гэтай сістэме мы зможам своечасова рэагаваць на ўсякія правакацыйныя дзеянні з боку сумежнай дзяржавы, спробы незаконнага пераходу мяжы варожымі элементамі, а таксама ажыццяўляць дыстанцыйны кантроль", - адзначыў начальнік памежнага аддзела Сяргей Лазінскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках