21 траўня 2026, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра Крымскі мост: Усё часцей працуе на выезд, калі ўвогуле працуе

1
Зяленскі пра Крымскі мост: Усё часцей працуе на выезд, калі ўвогуле працуе

У кастрычніку мост быў часткова разбураны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пасланні да Вярхоўнай Рады ў сераду, 28 снежня, нагадаў пра перамогі абаронцаў Украіны і адзначыў, што незаконна пабудаваны акупантамі Крымскі мост «усё часцей працуе на выезд», паведамляе ілюстрацыйнае фота «Новое время».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўкраінскія байцы выгналі расейскіх акупантаў з-пад Кіева, і гэта стала «першым пераломным момантам» у поўнамаштабнай вайне. А пасля таго, як яны вызвалілі востраў Змяіны, «кожны акупант ведае, які адзіны адказ пачуе ад украінцаў на любыя свае дамаганні».

«У Чорным моры стала крыху менш флагманаў, а адзін сумна вядомы мост усё часцей працуе на выезд, а не на ўезд. Калі працуе. І гэта паказала, якой будзе будучыня. Яна будзе ўкраінскай», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны 28 снежня выступіў са штогадовым пасланнем у Вярхоўнай Радзе. Падчас звароту, які доўжыўся амаль гадзіну, ён узгадаў падзеі развязанай Расеяй поўнамаштабнай вайны, тое, як украінцы сваёй устойлівасцю аб'ядналі свет, і назваў тры пункты, якіх павінна прытрымлівацца грамадства, каб рухацца ў кірунку перамогі і далей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках