21 траўня 2026, Чацвер, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія рарытэтныя рэчы сусветных зорак можна набыць у Беларусі

8
Якія рарытэтныя рэчы сусветных зорак можна набыць у Беларусі

Футболка Месі з аўтографам абыдзецца на 14500 рублёў.

На самым народным сайце аб'яваў у Беларусі kufar.by можна набыць не толькі адзенне ці мэблю, але і даволі рарытэтныя рэчы.

Напрыклад, аўтограф Марадоны, Пеле ці МакГрэгара. Але рэкордны кошт 14500 рублёў мае футболка каманды Аргенціны з роспісам Ліянэля Месі, трыўмфатара Чэмпіянату свету ў футболе. На ягоным рахунку былі 7 галоў і 3 дзейсныя перадачы, уключаючы дубль у фінальным паядынку з Францыяй, піша belarus.kp.ru.

Высветлілася, уладальніца гэтага і іншых аўтографаў набыла іх падчас падарожжа па Еўропе. Званкоў было шмат – але пакуль ніхто не набыў ні адзін, хоць яны маюць нават пацвярджальныя сертыфікаты. Дарагавата.

Дарэчы, у Алены ёсць нямала каштоўных спартовых рарытэтаў: футболкі Пеле (6465 руб.) і Марадоны (5858 руб.), а таксама футболка «Барселоны» з аўтографамі Месі, Суарэса, Піке, Тэр Стэгена, Ракіціча, Бускеца, Хордзі Альбы і Сэрджы Раберта (15 300 руб.). А яшчэ пальчаткі з аўтографамі зоркі ММА Конара МакГрэгара (3850 руб.) і легендарнага баксёра Майка Тайсана (5050 руб.).

На пляцоўцы бясплатных аб'яваў можна знайсці таксама аўтографы легіянераў, якія выступалі за хакейны клуб «Дынама» Менск. Напрыклад, 15 тысячаў рублёў каштуе клюшка былога брамніка «Дынама» і каманды Беларусі Кевіна Лаланда. Ёсць таксама джэрсі з аўтографамі нападнікаў Джонатана Чычу і Збынека Гула.

А вось паштоўку з аўтографам 8-разовага алімпійскага чэмпіёна і 20-разовага чэмпіёна свету ў біятлоне нарвежца Уле-Эйнара Б'ёрндалена можна набыць «усяго» за 50 рублёў.

Тут жа можна знайсці і аўтограф ягонай жонкі, 4-разовай алімпійскай чэмпіёнкі і 2-разовай чэмпіёнкі свету Дар'і Домрачавай, праўда, кошт не пазначаны.

А яшчэ з дамоўным коштам выстаўлены аўтограф беларускай фрыстайлісткі алімпійскай чэмпіёнкі-2018 і срэбранай прызёркі Гульняў 2022 года Ганны Гуськовай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках