Defense Express: РФ выкарыстоўвае ракеты, вырабленыя ўвосень, што кажа аб вычэрпванні запасаў
1- 29.12.2022, 21:29
- 7,658
РФ з кожным месяцам усё больш складана знаходзіць замежныя кампаненты для ракет.
Падчас чарговай масаванай ракетнай атакі на Украіну расейскае войска выпусціла як мінімум адну ракету Х-101, якая была вырабленая ў чацвёртым квартале 2022 года. Аб гэтым 29 снежня піша выданне Defense Express са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Аўтары публікацыі адзначаюць, што гэта не першы раз, калі акупанты выпускаюць дастаткова "свежыя" Х-101. 22 кастрычніка расейскі Ту-95МС накіраваў ва Украіну крылатую ракету, вырабленую ўвясну або ўлетку.
«У абодвух выпадках застаецца незразумелым, які менавіта адсотак свежых ракет рашысты выпускаюць падчас сваіх ракетных удараў. Гэтым разам мы можам казаць, што, здаецца, расейскай вайсковай прамысловасці ўсё цяжэй «паспяваць» вырабляць новыя ракеты - калі ў кастрычніку РФ выкарыстоўвала Х-101, вырабленыя ў другім квартале (красавік-чэрвень), то цяпер - у чацвёртым (кастрычнік-снежань), і час паміж вырабам ракеты і стартам зменшыўся сама меней на некалькі месяцаў», - гаворыцца ў артыкуле.
Адной з прычын магчымага дэфіцыту баявых прыпасаў можа быць тое, што РФ з кожным месяцам усё больш складана знаходзіць замежныя кампаненты, у тым ліку і дэталі з ЗША, якія выкарыстоўваюцца ў Х-101, а зробленыя даўней запасы - заканчваюцца.
Паводле звестак Defense Express, у прамежку паміж 2-м і 3-м кварталам акупанты здолелі вырабіць не менш за 52 ракеты Х-101, у той жа час у перыяд з 2-га квартала 2018 года да 23 лістапада 2022 года РФ вырабіла не менш за 402 адзінкі такіх набояў.