21 траўня 2026, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, чаму не варта баяцца набраць вагу на святы

2
Навукоўцы расказалі, чаму не варта баяцца набраць вагу на святы

Галоўнае выконваць некалькі правіл.

Даследнікі заявілі, што навагоднія і калядныя задавальненні неабходны чалавеку і не такія небяспечныя, як меркавалася даўней. Напрыклад, зазначаецца, што не варта баяцца набраць пару лішніх кілаграмаў, піша Science Alert.

Экспертка ў харчовых навуках і харчаванні чалавека ва Універсітэце Ньюкасла Эма Бэкет кажа, што ў сярэднім гаворка ідзе пра плюс 0,7 кг, што не так шмат, як здаецца.

«Навука аб харчаванні вельмі складаная, асабліва праз тое, што людзі складаныя і разнастайныя. Пэўныя даследаванні сведчаць аб тым, што нягледзячы на значнае павелічэнне агульнага спажывання энэргіі і зніжэння якасці рацыёну, прыбаўкі ў вазе і зусім не адбываецца. Вялікая частка такіх даследаванняў адбываецца ў паўночнай паўкулі, дзе асноўныя святы выпадаюць на зіму. Гэтыя даследаванні ў большай ступені сканцэнтраваныя на вазе, але не на здароўі людзей. Аднак важна памятаць, што вага - гэта ўсяго толькі маркер, які зручна вымераць, а вось са здароўем усё ідзе крыху інакш», - заявіла яна.

Паводле слоў эксперткі, ежа — частка нашай культуры, традыцый і свят, якая спрыяе нашаму сацыяльнаму, культурнаму і эмацыйнаму дабрабыту.

«Гэтую ролю ежы ў нашым жыцці складана вывучыць, аднак важна разумець, што менавіта яна звязвае нас з нашымі блізкімі традыцыямі. А супольнае харчаванне спрыяе нашаму эмацыйнаму дабрабыту і шчасцю», - дадала Бэкет.

Таксама спецыялістка падзяліліся некалькімі правіламі:

«Піце мерна. Важна памятаць, што празмернае ўжыванне алкаголю можа прычыніцца да падвышанай рызыкі развіцця хранічных захворванняў. Піце ваду. Чаргаванне алкагольных напояў з вадой дапаможа зменшыць колькасць выпітага, а таксама аблегчыць пахмелле, але не ліквідуе рызыкі цалкам. Сцеражыцеся харчовага атручвання. Нягледзячы на весялосць, памятайце аб асноўных правілах бяспекі харчовых прадуктаў, мыйце рукі і захоўвайце прадукты харчавання правільна. Не забудзьцеся пра алергію. Важна пераканацца, што вашы госці не маюць алергіі на харчовыя прадукты на святочным стале».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках