21 траўня 2026, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаманы з Пэру прадказалі, калі скончыцца вайна ва Украіне

15
Шаманы з Пэру прадказалі, калі скончыцца вайна ва Украіне

Чакаць засталося нядоўга.

Вайна паміж Расеяй і Украінай можа скончыцца ўжо ў 2023 годзе - такое прадказанне зрабілі шаманы з Пэру, піша Reuters.

Група лекараў і шаманаў з пэруанскай сталіцы Лімы штогод у канцы снежня праводзяць традыцыйны абрад — вітаюць новы год на вяршыні ўзгорка, убраўшыся ў традыцыйнае андскае адзенне. Гэтым разам у цырымоніі выкарыстоўваліся кветкі, пахошчы, вужака і фатаграфіі прэзідэнтаў Украіны і Расеі.

Згодна з прадказаннем шаманаў, мірная ўмова паміж дзвюма краінамі будзе падпісаная ўжо пад жнівень 2023 года.

- Усё гэта супакоіцца. Надыдзе мір, спакой. Гэта тое, што мы бачылі, - заявіў шаман Клеоф Сэдана аб развязцы канфлікту.

Тым не менш не абышлося і без дрэнных навін: акрамя заканчэння расейска-ўкраінскай вайны, шаманы напрарочылі ў 2023 годзе кліматычныя катаклізмы і навалы.

- Налета будзе землятрус, але не ў сталіцы Пэру, а ў іншым месцы. Галоўным чынам у паўночнай частцы Амэрыкі, магчыма, у Злучаных Штатах. Будзе шмат трагедый, збольшага кліматычных, - прадказаў шаман Уолтар Аларкон.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках