Расейцам, якія ваююць ва Украіне, выдаюць аўтаматы без патронаў
13- 3.12.2022, 20:35
- 8,626

ГУВ Украіны перахапіла размову акупанта з маткай.
Асобным расейскім вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, выдаюць аўтаматы без патронаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на перахоп, апублікаваны Галоўнай управай выведкі Украіны.
У перахопленай размове маці захопніка спытала аб выпадку, калі 300 расейцаў былі расстраляныя. Захопнік зазначыў, што гэта адбылося ўжо даўно.
«Іх у лес назад павезлі, аўтаматы выдалі, а патронаў няма ні халеры», - сказаў ён.
Акупант адзначыў, што надоечы адбыўся яшчэ адзін выпадак, калі група захопнікаў была расстраляная, аднак не падаў драбніц.