30 лiстапада 2023, Чацвер, 17:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк: Крэмль спадзяецца падзяліць лаву падсудных з беларускімі «партнёрамі»

5
Падаляк: Крэмль спадзяецца падзяліць лаву падсудных з беларускімі «партнёрамі»

Дарадца кіраўніка АП Украіны адзначыў, што Шойгу і Лукашэнку лепш з'явіцца з пакаяннем.

Сустрэча ў Менску Лукашэнкі з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шойгу набліжае іх да лавы падсудных. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк.

- Крэмль не траціць надзеі падзяліць лаву падсудных са сваімі беларускімі партнёрамі. Сённяшняя сустрэча Лукашэнкі і Шойгу ўвойдзе ў матэрыялы абвінавачання як размеркаванне злачынных роляў, - напісаў ён.

Падаляк мяркуе, што "прыход з пакаяннем і выкрывальныя сведчанні змякчаць адказнасць" Лукашэнкі ды Шойгу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках