23 траўня 2026, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Дзяржава-тэрарыст не атрымае даравання

22
Зяленскі: Дзяржава-тэрарыст не атрымае даравання

А тыя, хто аддаваў злачынныя загады, не атрымаюць памілавання.

Рэагуючы на масаваны ракетны ўдар РФ па Украіне ў суботу, 31 снежня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэта не "падрахунак года, як таго хацелі тэрарысты, а падрахунак долі самой Расеі", і ўкраінцы ніколі не даруюць расейцам.

Аб гэтым ён сказаў падчас свайго вечаровага відэазвароту.

Са слоў Зяленскага, ракеты былі накіраваныя супраць народа, а «нелюдзі», якія гэта зрабілі, саступяць. Прэзідэнт падзякаваў заходнім партнёрам за сістэмы СПА для Украіны - "калі б не яны, узровень страт быў бы значна большы".

«Дзяржава-тэрарыст не атрымае даравання. А тыя, хто аддае загады на такія ўдары і тыя, хто іх ажыццяўляе, - не атрымаюць памілавання. Мякка кажучы», - заявіў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках