29 студзеня 2023, Нядзеля, 16:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі выпусціў кліп на антываенную песню

4
Лявон Вольскі выпусціў кліп на антываенную песню
Лявон Вольскі

Гэта беларускамоўны кавер на песню Піта Сігера.

Лявон Вольскі выпусціў кліп «Дзе кветкі?». Гэта беларускамоўны кавер на антываенную песню Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone», якая была напісана ў далёкім 1955-м годзе.

– Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце, – напісаў гурт Volski.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».