23 траўня 2024, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгію і Нідэрланды накрыў магутны шторм

2
Бельгію і Нідэрланды накрыў магутны шторм

Ураган валіў дрэвы і зрываў элементы будынкаў.

Бельгія і Нідэрланды сярод іншых краінаў Еўропы пацярпелі ад магутнага ўрагану, які валіў дрэвы і зрываў элементы будынкаў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на бельгійскую Le Soir і нідэрланскі партал NOS.

У бельгійскім Турнэ пасля парываў ветру ўпаў будаўнічы кран, пашкодзіўшы памяшканне лякарні, дзе знаходзіліся людзі. Папярэдне паведамляюць пра многіх траўмаваных, дэталі яшчэ невядомыя.

У горадзе Рансарт фрагмент будынка абрынуўся на два прыпаркаваныя аўтамабілі, заблакаваўшы ўнутры адно дзіця.

У іншым горадзе ў Фландрыі 18-гадовы хлопец у крытычным стане пасля падзення на галаву цяжкай галіны.

Па ўсёй краіне ратавальнікі здзяйсняюць дзясяткі выездаў, каб прыбраць паваленыя дрэвы і сарваныя элементы даху.

У Нідэрландах паведамляюць пра трох загінулых у выніку падзення дрэваў. У адным з выпадкаў дрэва ўпала на раварыста, у іншым – на аўтамабіль, усярэдзіне якога быў кіроўца.

На трасе А9 парыў ветру перакуліў фуру на легкавік на суседняй паласе.

У Гаазе эвакуююць некалькі дамоў таму, што шпіль найбліжэйшай царквы пачаў разгойдвацца пад парывамі ветру і можа абрынуцца.

У Нідэрландах сіла ветру месцамі дасягае 141 км/г.

Як паведамлялася раней, ад шквальнага ветру за апошнія дні пацярпеў шэраг прыморскіх краінаў – Брытанія, Ірландыя, Нямеччына, Польшча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках