20 траўня 2026, Серада, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жарсці па капусце прадаўжаюцца

14
Жарсці па капусце прадаўжаюцца

Вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна, калі можна пастаўляць на экспарт даражэй.

Нават у параўнанні з еўрапейскімі крамамі капуста ў Беларусі каштуе даражэй. На заклік «Нашай Нiвы» адгукнуліся чытачы, якія даслалі фотапацверджанні з Галандыі, Эстоніі, Польшчы, Расеі. Спецыялісты каментуюць: вытворцам выгадна пастаўляць каштоўную гародніну на экспарт.

Літва: ад 1 да 2 рублёў

У найбуйнейшых гандлёвых сетках гэтай балтыйскай краіны капуста прадаецца ад 1 да 2 рублёў у пераліку на беларускія грошы.

Польшча: 1,83 рубля

Чытач, які даслаў здымак у Telegram-бот, паведаміў, што ў папулярнай гандлёвай сетцы Biedronka ў Варшаве капуста прадаецца па кошце 2,85 злотага за кг. Гэта 1,83 беларускага рубля.

Расея: 2,12 рубля

У краме «Пяцёрачка» ў горадзе Арол (Расея) заўважылі галоўкі па кошце 62 расейскія рублі за кг. Або 2,12 беларускага рубля.

Эстонія: 1,43 рубля

Як расказвае чытач з горада Тарту (Эстонія), у мясцовай краме Maxima прадаецца капуста, якую можна набыць па 0,49 еўра за кг, што эквівалентна 1,43 беларускага рубля.

Галандыя: 1,87 рубля

Адзін з тых, хто адгукнуўся, паведаміў, што ў канцы студзеня ў Галандыі купляў галоўку белакачаннай (вагой 2,3 кг) за 1,49 еўра. Калі пералічыць на беларускія грошы, атрымаецца 1,87 рублі за 1 кг.

Беларусь: ад 1,67 да 3,99 рубля

Што ж да сітуацыі ў беларускіх крамах, то роскід коштаў вялікі. Так, нашы чытачы ўбачылі капусту ў «Кароне» ў Менску па 1,67 рубля за кг.

Нагадаем, што беларускія ўлады ўвялі абмежаванні на кошт гародніны. Максімальны цэннік на свежую белакачанную капусту ў студзені не мог перавышаць 1,67 рубля, у лютым - 1,68 рубля, у сакавіку - 1,71 рубля, у красавіку - 1,73 рубля, а ў траўні - 1,75 рубля.

Але ж гэта не датычыцца імпарту, чым карыстаюцца асобныя сеткі. Напрыклад, інтэрнэт-крама E-dostavka прапануе белакачанную капусту з Расеі і Узбекістана па 2,99 і 3,99 рубля за 1 кг адпаведна.

Спецыялісты: вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна

Як нам пракаментавалі сітуацыю спецыялісты, сітуацыя, сапраўды, незвычайная, нягледзячы на тое, што ў канцы зімы - пачатку вясны гародніна, як правіла, даражэе.

«Цяпер імпарт каштуе амаль 2 рублі без ПДВ у закупцы, - распавёў нам экспэрт. - Беларуская капуста - максімум 1,18 рубля (па пастанове). Вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна, калі можна рэалізаваць даражэй на экспарт. Хоць і ўвялі забарону, але многія збіраюцца абыходнымі шляхамі вывозіць у Расею. Забарону на экспарт толькі ўвялі, таму пакуль цяжка зразумець сітуацыю. Праз які тыдзень сітуацыя вызначыцца».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках