20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энэргазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС адноўленае

Энэргазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС адноўленае

Сістэма ахаладжэння зноў працуе ў штатным рэжыме.

Украінскія энэргетыкі здалелі аднавіць энэргазабеспячэнне захопленай расейскімі акупантамі Чарнобыльскай АЭС, паведаміў 13 сакавіка ў "Фэйсбуку" міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка.

"Сёння дзякуючы неймаверным намаганням спецыялістаў НЭК "Укрэнэрга", нашых атамнікаў і электрыкаў удалося вярнуць электразабеспячэнне на ЧАЭС, захопленую расейскімі акупантамі. Нашы ўкраінскія энэргетыкі, рызыкуючы ўласным здароўем і жыццём, здолелі прадухіліць рызыку магчымай ядзернай катастрофы, якая пагражала ўсёй Еўропе.

Паводле слоў міністра, сістэмы ахаладжэння адпрацаваных ядзерных зборак на ЧАЭС "будуць зноў працаваць у штатным рэжыме, не ад рэзэрвовага сілкавання".

"Звяртаюся да нашых міжнародных партнёраў - Еўракамісіі, МАГАТЭ, ААН, АБСЕ: дапамажыце нам абараніць ядзерныя аб'екты. Цяпер вельмі трэба прымусіць ворага пакінуць АЭС і ўсталяваць 30-кіламэтровую дэмілітарызаваную зону вакол аб'ектаў атамнай энэргетыкі Украіны", - заявіў Галушчанка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках