УСУ падбілі флагман флоту РФ крэйсер «Масква»
76- 13.04.2022, 21:25
- 74,700
Ракетны крэйсер быў падбіты ракетамі «Нептун».
Украінскія абаронцы атакавалі флагман расейскага флоту ракетны крэйсер «Масква». Пра гэта паведамляе валанцёр Серж Марка, паведамляе inforesist.org.
«Двума ракетамі «Нептун» толькі што пашкоджаны крэйсер «Масква». Стаіць, гарыць. А на моры шторм. Патрабуецца тактычнае затапленне, мяркуючы з усяго», - напісаў ён.
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў тэлеграме адзначыў: «Кажуць, сёння два оркі матросы, якія палілі ў неналежным месцы на флагмане чарнаморскага флоту Расеі - ракетным крэйсеры «Масква». Тут трах-бах тарарах, нешта ўзарвалася. І крэйсер «мацква» ледзь не пайшоў на дно. У найбліжэйшы год будзе не баяздольным. Навошта тут старажытнарымскі Бог мораў Нептун? А ні пры чым!:))»