20 траўня 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне знішчальніка Су-34 ПКС РФ пад Лунінцам пацвярджае радыёперахоп

7
Падзенне знішчальніка Су-34 ПКС РФ пад Лунінцам пацвярджае радыёперахоп
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Аўдыё выклалі ў Сеціва.

10 сакавіка а 21:00 у раёне Кажан-Гарадка пад Лунінцам сапраўды разбіўся самалёт Су-34. Пра гэта сведчыць перахопленая размова Паветрана-касмічных сіл Расеі.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» атрымала перахоп перамоў Паветрана-касмічных сіл Расеі, якія поўнасцю пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Вядома, што борт упаў у забалочанай мясцовасці і згарэў. Абодва пілоты катапультаваліся і былі знойдзеныя падчас пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаныя і гелікоптэры ВПС РБ.

Акрамя таго, на перахопленых перамовах чуваць, што пілоты іншых самалётаў паведамляюць: яны бачылі выбліск у момант падзення знішчальніка.

Характэрна, што ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое здарэнне так дагэтуль і не з'явілася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках