15 траўня 2024, Серада, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вывела ў мора ўсе падводныя лодкі з Севастопаля

32
Расея вывела ў мора ўсе падводныя лодкі з Севастопаля

Прычалы ў Паўднёвай бухце, поруч якіх звычайна стаяць падводныя лодкі, пустыя.

Усе дзейныя падводныя лодкі Чарнаморскага флоту Расеі выйшлі ў мора.

Цяпер у Паўднёвай бухце Севастопаля прычалы, каля якіх звычайна стаяць падводныя лодкі, пустыя, паведамляе карэспандэнт праекта Радыё Свабода - Крым.Реалии.

Адзначаецца, што ўсяго ў складзе Чарнаморскага флоту Расеі шэсць падводных лодак праекта «Варшавянка»: Б-261 «Наварасейск», Б-237 «Растоў-на-Доне», Б-262 «Стары Аскол», Б-265 «Краснадар», Б-268 «Вялікі Ноўгарад» і Б-271 «Колпіна».

Гэта шматмэтавыя дызель-электрычныя падводныя лодкі, далёкасць ходу якіх у падводным становішчы – 400 міль на трох вузлах, у рэжыме РДП на хуткасці 7 вузлоў – 7500 міль. Аўтаномнасць складае 45 дзён. Экіпаж - 52 чалавекі, у тым ліку 12 афіцэраў.

Акрамя мінна-тарпеднага ўзбраення, яны нясуць крылатыя ракеты тыпу «Калібр», якія прымяняюцца па марскіх і наземных цэлях - у залежнасці ад мадыфікацыі. Кожная падводная лодка ўзброеная чатырма ракетамі.

Таксама ў склад Чарнаморскага флоту ўваходзіць падводная лодка праекта 877 «Палтус» Б-871 «Алроса», аднак з траўня 2019 года яна знаходзіцца на рамонце на 13 суднарамонтным заводзе ў Кілен-бухце.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках