29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея страціла ў «новай Чарнабаеўцы» 1,5 тысячы вайскоўцаў

7
Расея страціла ў «новай Чарнабаеўцы» 1,5 тысячы вайскоўцаў

Параза на Северскім Данцы шакавала расейцаў.

Расейскія захопнікі ўжо некалькі разоў спрабавалі пераправіцца праз раку Северскі Данец паблізу вёскі на Белагораўка на Луганшчыне, аднак кожны раз іх спынялі УСУ. У выніку шэрагу такіх няўдалых спроб акупанты страцілі ўжо амаль 250 адзінак тэхнікі і да 1500 жаўнераў і афіцэраў.

Пасля правалу аперацыі войскаў РФ у фарсаванні ракі Северскі Данец шэраг расейскіх блогераў запусцілі хвалю крытыкі кіраўніцтва УС РФ, у тым ліку і міністра абароны Сяргея Шайгу. На такую рэакцыю звярнуў увагу амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), аб чым гаворыцца ў іх справаздачы.

«Знішчэнне Украінай значнай часткі расейскай мотастралковай брыгады, якая спрабавала 11 траўня перайсці пантонным мостам праз Северскі Данец, шакавала вядомых расейскіх блогераў», - гаворыцца ў справаздачы.

Адзначаецца, што хаця яшчэ нядаўна блогеры спрабавалі падтрымаць расейскіх акупантаў і заахвоціць іх да наступлення, то цяпер многія з іх перад сотнямі тысяч сваіх падпісчыкаў раскрытыкавалі вайскоўцаў РФ за тое, што яны ніяк не могуць навучыцца на сваіх памылках.

Адрэагавалі на няўдалыя спробы фарсіравання ракі і шэраг вайсковых экспэртаў, частка з іх абвінавацілі расейскае войска ў некампетэнтнасці, якая прывяла да вялікіх страт, адзначаюць у ISW.

Пры гэтым расейскія блогеры паскардзіліся, што яны часта не могуць зразумець, што адбываецца насамрэч, бо ў РФ увесь час прасоўваецца прапагандысцкая лінія. У ISW выказалі здагадку, што такія заявы блогераў могуць мець свае наступствы, бо шмат хто з іх падпісчыкаў хутчэй давярае ім, чым ураду дзяржавы. Таму гэта можа пацягнуць за сабой распальванне сумневаў у мэтазгоднасці вайны супраць Украіны сярод расейцаў.

Няўдалыя спробы расейцаў фарсіраваць Северскі Данец

Раней паведамлялася, што на Луганшчыне з'явілася свая «Чарнабаеўка». Недалёка ад вёскі Белагораўка каля ракі Северскі Данец ёсць выгіб. Там расейскія войскі пяты раз спрабуюць навесці пантонную пераправу і пастаянна нясуць страты.

Як паведамілі ў МУС Украіны, расейскае войска там ужо страціла амаль 250 адзінак тэхнікі і да 1500 салдат і афіцэраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках