18 траўня 2026, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыстка Сіманьян заявіла, што жыве ў страху праз беспілотнікі ЗСУ

6
Прапагандыстка Сіманьян заявіла, што жыве ў страху праз беспілотнікі ЗСУ
Маргарыта Сіманьян

Украінскія БПЛА ўсё часцей залятаюць у Маскоўскую вобласць.

Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян заявіла, што пасля удараў па Маскве яе дзеці ўжо каля месяца спяць у калідоры і гардэробнай. Пра гэта яна распавяла ў ток-шоў Уладзіміра Салаўёўа на тэлеканале «Расія 1».

Паводле яе слоў, з-за пагрозы беспілотнікаў у сталічным рэгіёне «непрыемна і страшна», а тое, што адбываецца, на яе думку, з'яўляецца спробай Украіны справакаваць унутраную нестабільнасць у Расіі і ўзмацніць грамадскую напружанасць.

На фоне абмеркавання нядаўніх атак на Маскву і Падмаскоўе яна таксама выказала меркаванне, што падобныя ўдары накіраваныя на запалохванне насельніцтва і могуць прывесці да росту ўнутранага супрацьстаяння.

Падчас той жа перадачы сенатар Алег Марозаў прызнаў, што ўдары сталі «бліжэй да кожнага» і набылі больш масіраваны характар.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што атакі па тэрыторыі Маскоўскага рэгіёна з'яўляюцца адказам на працяг вядзення вайны Расіяй і ўдары па ўкраінскіх гарадах, падкрэсліўшы неабходнасць яе завяршэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках