27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя галоўныя прычыны паразы войска РФ ва Украіне

9
Названыя галоўныя прычыны паразы войска РФ ва Украіне

Кожны раз планы войска РФ былі няўдалыя.

Заснавальнік каманды журналістаў-даследчыкаў Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў назваў асноўныя прычыны няўдачы войска Расеі на вайне ва Украіне. Гэта дрэннае камандаванне і адсутнасць досведу. Сваё меркаванне наконт гэтага ён выказаў у інтэрв'ю "Медузе".

"Цяпер аперацыя перайшла да фармату лакальных баёў. Расейскае войска чарговым разам спрабуе стварыць атачэнне на Данбасе. У розныя перыяды гэтай вайны расейскія войскі спрабавалі зрабіць рознага памеру "кляшчы". Але ніводнага рэальнага выпадку поспеху я не ведаю, хіба што "Азоўсталь" "Якую з нацяжкай можна назваць атачэннем. Кожны раз іх планы зазнавалі няўдачу, - адзначыў ён. - Цяпер яны робяць прарыў у Папаснай, спрабуюць замкнуць кола. Усё ідзе да зацягвання працэсу. Мабілізацыю праводзіць не хочуць. Мабыць, таму кажуць аб законе, які дазваляе "падпісаць кантракт, нават калі табе больш за 40 гадоў”.

Левіеў мяркуе, што без мабілізацыі расейскае войска не зможа змяніць сітуацыю.

"У пачатку лютага мы чакалі, што для Расеі ўсё будзе значна больш паспяхова, але праз дрэннае камандаванне і адсутнасці досведу ўсё развалілася. Калі рабіць мабілізацыю правільна, яна можа дапамагчы выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей і захапіць іх. Калі рабіць няправільна", нічога не зменіцца і ўсё будзе гэтак жа, як і цяпер. Калі не даць хаця б месяц-два на падрыхтоўку, карысці ад мабілізаваных будзе мала", - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках