У Менску затрыманы адвакат Аляксандр Данілевіч, які адкрыта выступаў супраць вайны ва Украіне
20- 21.05.2022, 19:22
- 8,890

Ён у СІЗА КДБ.
У Менску затрымалі адваката Аляксандра Данілевіча, паведамляе ягоны калега Зміцер Лаеўскі. З ягоных слоў, Данілевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Раней ён адкрыта выступіў супраць вайны ва Украіне, піша zerkalo.io .
Учора адвакат перастаў выходзіць на сувязь, пра гэта паведамлялі праваабаронцы цэнтру “Вясна”. Блізкія тады дапусцілі, што ён можа быць затрыманы.
Аляксандр Данілевіч - кандыдат юрыдычных навук, паспяховы адвакат, абараняе кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы. Яшчэ месяц таму ён выкладаў на факультэце міжнародных дачыненняў БДУ, быў дацэнтам кафедры міжнароднага права.
У лютым 2022 года Данілевіч падпісаў адкрыты зварот адвакатаў і юрыстаў за спыненне вайны ва Украіне. Ён расказваў, што пасля гэтага з ім у ВНУ гутарылі два чалавекі і прасілі адклікаць подпіс. Выкладчык адмовіўся гэта зрабіць і ў пачатку красавіка даведаўся, што з ім не працягваюць кантакт праз 20 год супрацоўніцтва.
- З той інфармацыі, якую я даведаўся, намагаў на маім звальненні прарэктар у бяспецы, - тлумачыць выкладчык. - На факультэце выказвалі шкадаванне, казалі аб тым, што нядобра ўсё атрымалася. Дзяжурныя фразы. З юрыдычнага пункта гледжання я, вядома, нічога з гэтым зрабіць не магу. Гэта проста непадаўжэнне дамовы, тут усё паваодле закону.
Данілевіч тады расказваў, што плануе працягнуць працу ў адвакатуры, якая займала большую частку ягонага часу, не ведаў, ці вернецца ў сферу адукацыі.